Жоўтая рака бярэ свой пачатак на паўночных схілах хрыбта Баян-Хара-Ула Цінхай-Тыбецкага нагор'я. Вышыня вытока над узроўнем мора - 4830 метраў. Верхняй плынёй лічыцца ўчастак ад вытокаў да павета Тогтох аўтаномнага раёну Ўнутраная Манголія. Працягласць участку - 3472 км. На гэтым участку ёсць глыбокія цясьніны, тут жа сканцэнтраваныя ўчасткі з вялікай вышынёй падзення, вада празрыстая і імклівая. Ёсць вялікія запасы гідрарэсурсаў. Сярэдняй плынёй лічыцца ўчастак ад Тогтох да павету Мэнцзінь правінцыі Хэнань. Тут раён пясчаных глебаў, вада нясе з сабой вялікую колькасць грубага пяску. Працягласць сярэдняга цячэння - 1122 км. Участак ад павету Мэнцзінь да вусця лічыцца ніжняй плынёй. Гэта галоўны наносны раён, дзе назапашваюцца асноўныя масы глею і пяску. Працягласць ніжняй плыні - 870 км.