Асноўным водным шляхам Хайхэ лічыцца ўчастак ад стыку рэк Цзыяхэ і Наньюньхэ паблізу мосту Цзіньган у паўночна-ўсходняй частцы Цяньцзіню да хайхэскіх шлюзаў паблізу Дагукоў. Даўжыня - 72 км. Гэта - старажытнае рачное рэчышча, якое перасякае Цяньцзінь і служыць прыроднай воссю гэтага гораду. Па абодвум бакам яе размешчаныя розныя помнікі і славутасці Цяньцзіня. Басейн Хайхэ размешчаны ў раёне з каардынатамі 112 ° - 120 ° усходняй даўжыні і 35 ° - 43 ° паўночнай шыраты. Басейн ахоплівае 5 правінцый, 2 гарады і адзін аўтаномны раён, а таксама больш за 260 паветаў. Басейн пачынаецца з лессавага плато ў заходняй частцы горнага раёну Тайханшань на ўсходзе і заканчваецца на ўсходзе Бохайскім залівам. На поўдні ён мяжуе з паўночнай дамбай Хуанхэ. Басейн ахоплівае два гарады цэнтральнага падпарадкавання - Пекін і Цяньцзінь, большую частку правінцыі Хэйбэй, усходнюю і паўночную частку правінцыі Шаньсі, а таксама паўночную частку правінцый Шаньдун і Хэнань. Акрамя гэтага, яна яшчэ ўключае невялікую частку Ляоніна і ўнутранай Манголіі. Агульная плошча басейна - 317,8 тыс. кв. км.