Хайхэ - водная сістэма, якая нагадвае старажытны кітайскі веер
  2010-04-26 10:10:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хайхэская даліна таксама адрозніваецца нераўнамернасцю ападкаў у розных раёнах. Сярэднегадавыя ападкі - 400-800 мм. У гады паводак ападкі дасягаюць 1300-1400 мм. У сілу значнага выпарэння, адсутнасці новых папаўненняў ад падземных крыніц, а таксама штучнага вычэрпвання сярэднегадавы вадасцёк басейну невялікі. Акрамя таго, аб'ём вадасцёку хутка змяняецца не толькі з году ў год, ён па-рознаму выглядае нават на працягу аднаго году. Менавіта па гэтых прычынах гісторыя гэтых месцаў ведае нямала выпадкаў сур'ёзных стыхійных бедстваў. За апошнія гады Пекін тройчы падвяргаўся пагрозе затаплення, а Цяньцзінь - 8 разоў. Пасля ўтварэння КНР былі праведзеныя шматразовыя ачышчэнні рэчышча ў воднай сістэме басейну, і небяспека стыхійных бедстваў у асноўным ліквідаваная.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040