Чжуцзянам першапачаткова называлі водны шлях ад Гуанчжоў да вусця ў мора каля Хукоў. Яго працягласць - 96 км. У адрозненне ад іншых рэк Кітаю Чжуцзян не мае ні агульных вытокаў, ні агульнага рэчышча, ні нават агульнага вусця. Фактычна гэта сукупнасць чатырох водных сістэм, а менавіта: Сіцзян, Бэйцзян, Дунцзян і Люсіхэ. Рака Чжуцзян лічыцца трэцяй па велічыні буйной ракой у Кітаі.
Станаўленне Сіцзян, Бэйцзян і Дунцзян адносіцца да геалагічнага перыяду мезазойскай эры 100 млн гадоў таму. Рэкі ўтварыліся пад уздзеяннем Яншаньскага геалагічнага працэсу. Паласа разрываў, якія накіроўваюцца спачатку ад паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, затым ад паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, паслужыла асновай фарміравання геалагічнай структуры трох рэк.