Чжуцзян
  2010-05-10 11:20:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сярод гэтых трох рэк прынята лічыць Сіцзян самай доўгай. Яе даўжыня - 2197 км. Плошча басейну - 350 тысяч кв.км. Звычайна яе называюць галоўнай плынёй Чжуцзяна. Галоўны выток Наньпаньцзян бярэ свой пачатак у гарах Масюншань у правінцыі Юньнань. Рака злучаецца з Бэйцзянам у горадзе Саньшуй правінцыі Гуандун, затым накіроўваецца ў Чжуцзянскую дэльту і адтуль упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора каля Модаомэня.

Вытокі Бэйцзяна размешчаныя ў гарах Дашышань павету Сіньфун правінцыі Цзянсу і ў Мошышэнь на захадзе ад павету Ліньу правінцыі Хунань. Гэтыя вытокі зліваюцца ў Шаогуане правінцыі Гуандун і атрымліваюць там назву Бэйцзян. Даўжыня ракі - 468 км. У Саньшуе правінцыі Гуандун яна паварочвае на паўднёвы ўсход, далей яна праходзіць праз Чжуцзянскую дэльту і ўпадае ў Паўднёва-Кітайскае мора каля Хунцілі.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040