Возера Лабнор - «вялікае вуха»
  2010-06-07 15:27:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Балоты, якія раней стаялі на месцы Лабнора, утварыліся ў ранні перыяд чацвярцічнай эры на аснове вялікай сістэмы яраў, што склаліся ў выніку тэктанічных разломаў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга напрамкаў. У сярэдні і позні перыяд плейстацэнавай эпохі клімат быў больш цёплы, дажджлівы. Рэкі Тарым, Чээрчэн і расталы снег з навакольных гор ўліваліся ў возера, моцна напаўняючы яго вадой. А навокал пышна расла трава. Паводле гістарычных звестак, у тыя часы возера займала даволі вялікую тэрыторыю. Плошча - прыкладна 20 тысяч кв. км, што ў два разы больш за сучасныя Цінхай, Паянху і Дунцінху разам узятыя. Пазней Цінхай-Тыбецкае плато значна павысілася, туды прыйшоў сухі клімат. Паступова зменшылася колькасць вады, што ўлівалася ў возера. Звузілася і азёрная чаша.


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040