Возера Лабнор - «вялікае вуха»
  2010-06-07 15:27:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лабнор – гэта месца збору шматлікіх цячэнняў Тарымскай лагчыны, а таксама канцавы пункт унутраных рэчак. Рэкі, якія цякуць праз Тарымскую лагчыну, маюць дзве асаблівасці. Па-першае, відавочны сезонны характар. Летам іх цячэнне моцнае, шырокае, а зімой мелкаватае, слабае, часам, нават зусім спыняецца. Па-другое, усе рэкі нясуць агромністыя масы пяску. У перыяд паводкі яго аб'ём складае 6,5 кг/кубаметр. Рэкі часта мяняюць свае рэчышчы. За час існавання Лабнор перажыў розныя перыяды – прасоўванне наперад, адступленне, выпарэнне, высыханне і інш. Гэтыя перыяды пакінулі па краях возера адмысловыя сляды. Авіяздымкі паказваюць, што возера падобна да вялікага вуха з дакладнымі абрысамі. У пачатку і сярэдзіне мінулага стагоддзя Лабнор некалькі разоў вяртаў свой першапачатковы выгляд – чыстую водную паверхню. Аднак з-за рэзкага павелічэння колькасці ірыгацыйных збудаванняў і значнага росту выкарыстання вады ў сельскагаспадарчых мэтах возера высахла.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040