Плошча Цяньаньмэнь – плошча Брамы нябеснага спакою – знаходзіцца ў самым цэнтры Пекіна. Яе даўжыня – 880 метраў, шырыня – 500. Гэта самая вялікая гарадская плошча ў свеце, якая адначасова можа змясціць, паводле кітайскіх крыніц, да аднаго мільёна чалавек. Сучасны выгляд яна атрымала ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя ў выніку рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада.