Сярод кітайскіх традыцыйных страў пельмені займаюць асаблівае месца. Не толькі ў Кітаі, а і ва ўсім свеце яны карыстаюцца нязменным поспехам. У Цяньцзіні ёсць адзін вельмі папулярны рэстаран, якія называецца "Белыя пельмені". Пельмені, прыгатаваныя там, заваявалі сапраўдную славу дзякуючы незвычайнаму смаку і майстэрству прыгатавання.
Начынкай для тамтэйшых пельменяў служыць бараніна, з якой уручную робіцца фарш. Затым у мяса дадаюць свежую, далікатную кітайскую капусту, адмысловы соус, алей з кунжуту са смакам грыбоў. Атрыманы фарш трэба добра перамяшаць і начыніць кружочкі з тонка раскатанага цеста. Ужо больш за 100 гадоў гэтыя пельмені надзвычай папулярныя ў кітайцаў.