Цяньцзінскія белыя пельмені і арэшкі Чжан
  2010-12-09 11:08:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Арэшкі Чжан

Арэшкі Чжан – гэта арэшкі з розным натуральным смакам. Яны – салодкія, духмяныя, храбусткія, доўга захоўваюць свой першапачатковы смак.

Прадукцыя "Арэшкі Чжан" налічвае больш чым 160-гадовую гісторыю. Майстар першага пакалення Чжан Мінчунь і майстар другога пакалення Чжан Вэйшунь, якія "прыдумалі" гэтыя арэшкі, у свой час служылі імператарскімі кухарамі і спецыялізаваліся ў смажаных стравах. Іх арэшкі прыйшліся даспадобы імператару Цзясюю і імператрыцы Цысі. Пасля ўтварэння КНР майстар трэцяга пакалення Чжан Хуэйшань умела гатаваў гэту страву з арахісу і грэцкіх арэхаў у цукровым сіропе. Яго кулінарныя вырабы атрымалі званне лепшых у 1956 годзе на кірмашы ў Цяньцзіні і нават бралі ўдзел у міжнароднай выставе ў Батсване.

Сёння прадукцыя "Арэшкі Чжан" – вынік працы кулінараў чацвёртага пакалення. У асартыменце – арахіс, грэцкія арэхі, міндаль, семачкі і розныя струкавыя з малочным, таматным, лімонным, кафейным, імбірным смакам, а таксама са смакам глогу і нават морапрадуктаў. Абавязкова пакаштуйце іх!


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040