Іншае
  2009-09-10 10:37:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лячэнне ў Пекіне

На чужыне людзі часта адчуваюць сябе дрэнна, асабліва замежныя сябры, якія ўпершыню прыехалі ў Пекін. Яны трапляюць у новае, незнаёмае становішча, і, калі хварэюць, не заўсёды ведаюць, куды можна звярнуцца да лекара. На самай справе ў Пекіне ёсць шмат лякарань з першакласным узроўнем лячэння і абслугоўвання, якія прымаюць замежнікаў.

Усе яны працуюць кругласутачна.

Сярод замежнікаў у Пекіне студэнты, якія вучацца за дзяржаўны рахунак ў асноўным звяртаюцца да лекараў у лякарню №3 пры Медінстытуце Пекінскага ўніверсітэта. Яна лічыцца лякарняй для студэнтаў вядомых вну ў Кітаі - Пекінскага ўніверсітэта і Політэхнічнага ўніверсітэта Цінхуа. Госці з Заходняй Еўропы і ЗША любяць звяртацца ў лякарню Сэхэ, якая налічвае 1000-гадовую гісторыю. Госці з Усходняй Еўропы - у лякарню "Сяброўства"; а госці з Азіі, асабліва японцы, выбіраюць Японскую клініку.

Акрамя гэтых лякарань за апошнія гады ў Пекіне з'явіліся і новыя лякарні, сумесна створаныя на кітайскім і замежным капітале. Яны больш камфартабельныя, лечацца тут у асноўным замежнікі, якія пражываюць у Пекіне, і тарыфы тут значна вышэй.

Пасля ўступа Кітая ў СГА замежнікі нароўні з кітайскімі грамадзянамі маюць агульныя "грамадзянскія правы" -- людзі з замежным падданствам у Кітаі карыстаюцца аднолькавымі медыцынскімі паслугамі і выбарам лячэння.

Адрасы лякарань у Пекіне:

Найменне Адрас Тэлефон Асаблівасць, спецыяльнае аддзяленне

Лякарня Сэхэ Раён Дунчэн, Шуэйфуюань №1 65296114 Агульная лякарня

Пекінская лякарня Раён Дунчэн, Дундань, вул. Дахуалу №1 65132266 Аддзяленне неўрапаталагічнай тэрапіі і хірургіі, аддзяленне дыхальнай, сардэчнай хірургіі, аддзяленне сардэчна-судзінкавай тэрапіі

Лякарня Дунчжымэнь пры Акадэміі традыцыйнай кітайскай медыцыны Раён Дунчэн, вул. Дунчжымэньнэйдацзе, Бэйсіньцан №18 64014411 Кітайская медыцына

Пекінская лякарня "Сяброўства" Раён Сюаньу, вул. Юньаньлу №95 63014411 Агульная лякарня

Лякарня Цяньтань Раён Чунвэнь, Цяньцяньсілі №6 67016611 Аддзяленне неўрапаталагічнай тэрапіі

Лякарня Фувэй Раён Січэн, вул.Бэйлішылу, №167 68314466 Сардэчна-судзінкавыя захворванні

Лякарня

Цзішуй тань Раён Січэн, вул. Сіньцзекоіўдунцзе №31 66167631 Траўматычнае аддзяленне касцяных хвароб, апёкі

Стаматалагічная лякарня пры Пекінскім універсітэце Раён Хайдзянь, вул. Чжунгуаньцуньнаньдацзе №22 62179977 Стаматалагічнае аддзяленне

Клінічная лякарня №3 пры Пекінскім універсітэце Раён Хайдзянь, вул. Хуаюаньбэйлу №49 62017691 Спартовая медыцына, аддзяленне касцяных хвароб, сардэчна-судзінкавыя захворванні

Пекінская анкалагічная лякарня Раён Хайдзянь, вул. Фучэнлу №52 88121122 Ракавыя хваробы

Галоўны шпіталь НОАК Раён Хайдзянь, вул. Фусінлу №28 66937329 Агульная лякарня

Цэнтр афтальмалагічнага аддзялення пры лякарні Тунжэнь Раён Чунвэнь, вул. Чуннэйдацзе№2 65129911 -2287 Вочнае аддзяленне

Японская клініка Раён Чаоян, вул. Інхуадунлу "цзя" №2 64221122 Кітайская і заходняя медыцына

Пекінскі міжнародны лячэбны цэнтр Раён Чаоян, вул. Лянмацяолу, офісны будынак Яньша 64651561 Агульная лякарня

Як быць?

1. Як быць пры няшчасным выпадку або хваробе?

Трэба набраць тэлефон хуткай дапамогі. У Пекіне хуткая дапамога: 120 або 999

2. Як звязацца з міжнародным цэнтрам хуткай дапамогі?

Турыстам пры захворванні ў дарозе або аварыі рэкамендуецца дазваніцца да Міжнароднага цэнтру хуткай дапамогі. Цяпер у Пекіне працуюць наступныя пункты хуткай дапамогі:

Пекінскае аддзяленне хуткай дапамогі Азіі:

(010) 64629100 (010)64629122

Пекінскае аддзяленне SOS: (010)65003419 (010)65003388

Міжнародны цэнтр хуткай дапамогі

пры міністэрстве аховы здароўя КНР: 64001746

3. Якія расходы на лячэнне ў Пекіне?

Тарыфы ў лякарнях, якія прымаюць замежнікаў, адзіныя, яны вызначаныя народным урадам Пекіна. Звычайны рэгістрацыйны збор за кансультацыю ў спецыяліста - 65 юаняў, сеанс іголкатэрапіі - 19 юаняў, аперацыя па выразанню апендыкса прыкладна 7 дзён у стацыянары - 4000 юаняў. У лякарнях на супольным капітале тарыфы некалькі вышэй, паслугі чуць ніжэй, чым у ЗША.

4. Аплата

У дзяржаўных лякарнях у Пекіне не прымаюць валюту, таму неабходна загадзя памяняць валюту на кітайскія юані.

(Кітайскі інфармацыйны Інтэрнэт-цэнтр па матэрыялах часопіса "Кітай")

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040