Шопінг у Пекіне
Гандлёвы цэнтр "Сюшуй"
Адрас: раён Чаоян, вуліца Сюшуйдунцзе, 8, на заходнім баку будынка "Гуйю"
Як даехаць: на метро па 1-й лініі да станцыі "Юнъаньлі"
Працоўны рэжым: 9:30-21:00
Усім вядома, што госці, якія прыязджаюць у Пекін, павінны абавязкова падняцца на Вялікую кітайскую сцяну, паспрабаваць смажаную качку па-пекінску і зазірнуць на гандлёвы цэнтр "Сюшуй", таксама вядомы, як "шаўковы рынак".
Ён знаходзіцца амаль ў цэнтры горада, недалёка ад Храма Сонца "Жытань". Раней рынак размяшчаўся пад адкрытым небам. Там налічвалася 410 гандлёвых месцаў, прыкладна тысяча гандляроў, агульны гадавы аб'ём продажаў складаў 100 млн. юаняў. У асноўным гандлявалі адзеннем, шаўковымі вырабамі і сувенірамі. За 10 з лішнім гадоў свайго развіцця "Шаўковы рынак" стаў адным з самых папулярных гандлёвых цэнтраў у Пекіне, дзе можна было набыць не толькі традыцыйныя шаўковыя кітайскія вырабы і мастацкія вырабы ручной працы, але і тавары вядомых замежных брэндаў.
У 2005 годзе рынак пераехаў у сучасны будынак на цэнтральнай вуліцы горада Цзяньгомэн. Гэта шматпавярховы корпус, які мае 5 паверхаў і тры паверхі пад зямлёй з 1500 гандлёвымі месцамі. Пад зямлёй абсталяваная паркоўка на 300 аўтамабіляў. Агульная плошча комплексу складае 35 тыс. квадратных метраў.<<
Жамчужны рынак у Пекіне
Адрас: раён Чунвэнь, вуліца Цяньтаньдунлу, 46
Як даехаць: на метро па 5-й лініі да станцыі "Цяньтаньдунмэнь"
Рэжым працы: 8:30-19:00
У Пекіне ёсць рынак, які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў замежных гасцей. Гэта рынак Хунцяо. Рынак спецыялізуецца на продажы вырабаў з жэмчугу, таму яго яшчэ завуць жамчужным. Штогод гэты рынак наведваюць шмат замежнікаў, на ім можна нават сустрэць замежных кіраўнікоў або амбасадараў розных краін, акрэдытаваных у Кітаі.
Жамчужны рынак быў адкрыты ў 1995 годзе. Сёння гэты пяціпавярховы будынак з трыма дадатковымі паверхамі пад зямлёй. У ім знаходзіцца больш 1100 гандлёвых латкоў. Гандаль вырабамі з жэмчугу - яркая спецыфіка гэтага вялікага гандлёвага цэнтру. Тут ёсць як дробныя, так і буйныя гандляры жамчужных вырабаў. Іх гандлёвыя абарачэнні нават дасягаюць шматлікіх сотняў мільёнаў юаняў. на гэтым рынку пачыналі сваю дзейнасць шматлікія кампаніі,, якія спецыялізуюцца на гандлі вырабамі з жэмчугу, якія карыстаюцца цяпер вялікай славай на міжнародным рынку. <<
Пешаходная вуліца Ванфуцзін
На гэтай вуліцы размешчаныя самыя буйныя ў Азіі камерцыйныя цэнтры, шматлікія буйныя ўнівермагі, а таксама гасцініцы. Акрамя таго, на гэтай вуліцы прадаюць тавары вядомых кітайскіх і сусветных брэндаў, традыцыйныя кітайскія тавары.
Як даехаць: на метро па 1-й лініі да станцыі "Ванфуцзін"
Рэжым працы: 9:30-23:00
Вуліца Ванфуцзін знаходзіцца на поўначы праспекта Чанъань, ва ўсходняй частцы плошчы Цяньаньмэнь. Ванфуцзін - гэта самая знакамітая кітайская гандлёвая вуліца.
Ванфуцзін з'яўляецца адной з самых бойкіх гандлёвых вуліц у Пекіне. Пекінцы заўсёды любілі шпацыраваць па ёй. Асабліва любілі Ванфуцзін замежнікі за выдатныя сувеніры на памяць аб Пекіне, якія тут можна было набыць. Але з развіццём гарадоў Кітая, з бурным ростам камерцыі, з небывалым маштабам будаўніцтва старадаўнюю вуліцу Ванфуцзін сталі паступова забываць. І крамы на гэтай вуліцы ўжо не маглі спаўна задавальняць попыт пакупнікоў. У пачатку 90-х гадоў пачалася яе рэканструкцыя. У верасні 1999 году да 50-годдзя ўтварэння КНР завяршыліся працы па рэканструкцыі вуліцы Ванфуцзін. У 2001 годзе яна стала пешаходнай зонай. Для зручнасці наведвальнікаў, па вуліцы вас за невялікую плату могуць правезьці ў турыстычным мікрааўтобусе, адначасова распавёўшы гісторыю гэтай вуліцы і яе славутасцяў.