Башан славіцца сінім небам, аблокамі, свежым ветрам, ручаямі, азёрамі, горнымі вяршынямі і бязмежнымі прасторамі. У жніўні прыязджаеш у Башан, як да старога сябра. Тут адчуваецца буянства жыцця. Мясцовыя пейзажы захапляюць усіх прыезджых. У жніўні тут цудоўна, і хоць яшчэ немагчыма катацца на лыжах і хадзіць на паляванне, як узімку, аднак тут восень уступае ў свае правы раней, чым у горадзе.