Башан па-іншаму завуць "Муланьвэйчан" ("месца для палявання). Муланьвэйчан знаходзіцца ў павеце Вэйчан на поўначы да горада Чэндэ. Працягласць яго з усходу на захад складае прыкладна 150 км, шырыня з поўначы на поўдзень - 100 км; перыметр - каля 700 км, агульная плошча - 10,4 тыс кв км. Тут знаходзіцца Сайханьбаскі лесапарк дзяржаўнага значэння. У эпоху Цін імператары і іх войскі, а таксама шляхта арганізоўвалі тут баявыя вучэнні. Нараўне з летняй рэзідэнцыяй Бішушаньчжуан Сайханьбо стаў цэнтрам палітычнай дзейнасці дынастыі Цін.