Ханчжоў - адзін з самых прыгожых гарадоў у Кітаі. Яго вядомасць шмат абавязаная цудоўнаму возеру, змешчанаму на яго тэрыторыі. Гэтае возера Сіху(Заходняе возера). Але не ўсё ведаюць, што недалёка ад Сіху, усяго ў пяці кіламетрах, знаходзіцца яшчэ адно прыгожае мястэчка, якое ўяўляляе сабой участак забалочанай зямлі. Яно завецца Сісі(Заходнія ручаі). Сісі - першы ў Кітаі запаведнік-забалочаная зямля дзяржаўнага ўзроўня. Гэта і адзіны ўчастак забалочанай зямлі, які знаходзіцца на тэрыторыі горада. У яго ёсць яшчэ адна назва - Зямны рай.
Пападаючы ў запаведнік Сісі, адразу сустракаеш тыповую для паўднёвага берага ракі Янцзы ў яе ніжняй плыні мясцовасць. Яна багатая азёрамі і рэкамі. Вада - гэта душа Сісі. Тут усюды сустракаюцца рэчкі, сажалкі, балоты, парогі і выспы.