У Сісі ёсць два прыгожых прыродных ландшафты. Яны лічацца незвычайнымі, дзякуючы лятучкам насення трыснягу і колерам абрыкоса муме.
Гуманітарны ландшафт - яшчэ адна асаблівасць запаведніка. Гадоў дзвесце-трыста таму назад, у перыяд кіравання дынастыі Цін, тут жылі ў цішы палітычныя дзеячы і літаратары, якія выдаліліся ад мітуслівага жыцця вышэйшага свету. Раён лічыўся "Зямным раем". У запаведніку знаходзіцца некалькі турыстычных аб'ектаў, звязаных з гісторыяй. Так, напрыклад,манастыры "Цюсюэ", "Поань", сядзібы "Мэйчжу", "Сісі" і г.д. Ва ўсіх гэтых месцах у свой час спыняліся вядомыя ў гісторыі і культуры Кітая дзеячы, якія пакінулі нашчадкам свае выдатныя вершы і іншыя літаратурныя творы. Сюды прыязджаў нават імператар Кансі з дынастыі Цін, каб наведаць свайго міністра. Імператар таксама напісаў тут вершы пад назвай "Для сядзібы Сісі". "Вядуць дарожкі да крыніцы кветак, усюды ўрадлівая глеба, на якой добра расце трава і тутавыя дрэвы; бачны белы дым і вокны з бамбука, і снег і абрыкос і лішайнік".