Якія асноўныя прынцыпы дзейнасці НПКСК?
  2012-03-01 15:37:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітычныя кансультацыі праводзяцца перад прыняццем рашэнняў па важных дзяржаўных і мясцовых устаноўках, па пытаннях, датычных палітыкі, эканомікі, культуры і грамадскага жыцця, а таксама па важных праблемах, якія ўзнікаюць падчас ператварэння ўстановак у жыццё. Усекітайскі камітэт і мясцовыя камітэты НПКСК па прапанове Кампартыі Кітаю, Сталага камітэту Ўсекітайскага збору народных прадстаўнікоў, народных урадаў, дэмакратычных партый, народных арганізацый праводзяць нарады і кансультацыі з кіраўнікамі розных партый, арганізацый і прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў і грамадскіх кругоў. Камітэты НПКСК могуць таксама прапаноўваць вышэйпаказаным арганізацыям прадстаўляць на абмеркаванне важныя пытанні

Дэмакратычны кантроль за выкананнем дзяржаўнай Канстытуцыі, законаў і пастаноў, за выкананнем важных установак, за працай дзяржаўных апаратаў і дзяржслужачых ажыццяўляецца шляхам унясення прапаноў і крытычных заўваг.

Усекітайскі камітэт і мясцовыя камітэты НПКСК:

1) Прапагандуюць і прыводзяць у жыццё Канстытуцыю, законы, устаноўкі і палітыку дзяржавы, мабілізуюць сілы грамадства на актыўны ўдзел у справе стварэння высокай матэрыяльнай і духоўнай сацыялістычнай культуры; садзейнічаюць дзяржаўным органам у барацьбе з сур'ёзнымі эканамічнымі і іншымі злачынствамі, якія падрываюць сацыялізм.

2) Устанаўліваюць цесныя сувязі з дзеячамі розных кругоў, якія прадстаўляюць розныя думкі, уносяць прапановы і выказваюць крытычныя заўвагі ў адрас дзяржаўных органаў і дзяржаўных служачых, садзейнічаюць дзяржаўным органам у правядзенні рэформы іх структуры з мэтай удасканалення дзейнасці, падвышэнні яе эфектыўнасці, адмовы ад бюракратычных метадаў, стварэння вольнага ад карупцыі апарату ўлады.

3) Займаюцца каардынацыяй розных пытанняў, якія ўзнікаюць унутры Адзінага фронту і ў НПКСК.

4) Актыўна распаўсюджваюць перадавую ідэалогію і разгортваюць працу па выхаванні грамадскай маралі, рэвалюцыйных ідэалаў і прынцыпаў, такіх, як любоў да радзімы, народу, працы, навуцы і сацыялізму.

5) Садзейнічаюць навуковаму прагрэсу і росквіту культуры ў адпаведнасці з курсам "хай расквітаюць сто колераў, хай супернічаюць сто школ", устанаўліваюць цесныя сувязі з дзяржаўнымі органамі і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі ў мэтах вывучэння палітычных праблем, права, эканомікі, пытанняў адукацыі, навукі і тэхнікі, культуры і мастацтва, медыцыны і спорту; запытваюць думкі сярод шырокіх мас насельніцтва і спецыялістаў, даюць магчымасці для праявы прафесійных ведаў і ролі членаў НПКСК.

6) Стымулююць і садзейнічаюць сілам грамадства ў ажыццяўленні розных мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць будаўніцтву сацыялізму.

7) Арганізуюць і мабілізуюць членаў НПКСК на вывучэнне марксізму-ленінізму, ідэй Мао Цзэдуна, тэорыі будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай, падвышэнне палітычнага, прафесійнага і тэхнічнага ўзроўню, абмен прафесійнымі ведамі на добраахвотнай аснове для таго, каб яшчэ лепш служыць радзіме.

1 2
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040