Якія асноўныя прынцыпы дзейнасці НПКСК?
  2012-03-01 15:37:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8) Ажыццяўляюць прапаганду і ўдзельнічаюць у ператварэнні ў жыццё палітычных установак, накіраваных на аб'яднанне радзімы, развіваюць кантакты з тайваньскімі суайчыннікамі і прадстаўнікамі розных кругоў; стымулююць і ператвараюць у жыццё справу аб'яднання радзімы

9) Умацоўваюць кантакты і згуртаванасць з суайчыннікамі на Тайвані, у Сянгане і Аомэне, падбіваючы іх унесці ўклад у падтрыманне росквіту і стабільнасці Сянгана і Аомэня, у справу развіцця і аб'яднання краіны.

10) Праводзяць прапаганду і садзейнічаюць ажыцяўленню дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да інтэлігенцыі з мэтай поўнага выяўлення яе значэння ў сацыялістычнай мадэрнізацыі.

11) Праводзяць прапаганду і дапамагаюць ажыцяўляць нацыянальную палітыку краіны, адлюстроўваюць меркаванні і патрабаванні нацыянальных меншасцяў, уносяць пасільны ўклад у развіццё эканомікі і культуры раёнаў пражывання нацыянальных меншасцяў, у абарону іх законных правоў і інтарэсаў, у паляпшэнне і развіццё нацыянальных адносінаў, ва ўмацаванне згуртаванасці розных нацыянальнасцяў і забеспячэнне адзінства краіны.

12) Ажыццяўляюць прапаганду і дапамагаюць праводзіць дзяржаўную палітыку ў дачыненні да рэлігіі, згуртоўваюць патрыятычна настроеных рэлігійных дзеячаў і вернікаў з тым, каб апошнія ўнеслі ўклад у развіццё і аб'яднанне радзімы.

13) Ажыццяўляюць прапаганду і дапамагаюць праводзіць дзяржаўную палітыку ў дачыненні да кітайцаў, якія пражываюць за мяжой, умацоўваюць кантакты і згуртаванасць з замежнымі кітайцамі, заахвочваючы і ўхваляючы іх уклад у развіццё і аб'яднанне радзімы.

14) Ажыццяўляюць прапаганду і садзейнічаюць правядзенню знешней палітыкі дзяржавы. У адпаведнасці з канкрэтнымі акалічнасцямі актывізуюць народную дыпламатыю і спрыяюць умацаванню сяброўскіх кантактаў і супрацоўніцтву з народамі іншых краін.

15) Збіраюць, вывучаюць і выдаюць матэрыялы па новай і найноўшай гісторыі Кітаю ў адпаведнасці з адмысловым становішчам Адзінага фронту.

Усекітайскі камітэт НПКСК умацоўвае кантакты і абменьваецца інфармацыяй, вопытам з мясцовымі камітэтамі НПКСК, вывучае пытанні, якія носяць агульны характар для Ўсекітайскага камітэта і мясцовых камітэтаў.-0


1 2
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040