Старажытны горад Пін'яа
  2011-05-30 16:37:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пін'яа вядомы сваімі адметнымі мясцінамі, адной з якіх з'яўляецца старажытная гарадская цагляная сцяна. Спачатку яна была зроблена з утрамбаванай зямлі, але ў 1370 г., у эпоху Мін, набыла сваё цяперашняе аблічча. Гарадок, акружаны ёю, мае форму чарапахі. Даўжыня гарадской сцяны - каля 6 км, на ёй маецца 3000 амбразур і 72 назіральныя вышкі, якія, паводле падання, сімвалізуюць 3000 вучняў і 72 маральныя прынцыпы Канфуцыя. У позні перыяд дынастыі Цін ў паўднёва-ўсходняй частцы гарадской сцяны быў узведзены палац Куйсінгэ як сімвал росквіту старажытнага горада. У 1997 г. старажытны горад Пін'яа ўнесены ЮНЕСКА ў Спіс нематэрыяльнай культурнай і прыроднай спадчыны.


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040