Кітай не нясе адказнасці за стварэнне перашкод развіццю кітайска-амерыканскіх адносін - Ян Цзэчы
  2010-03-08 10:33:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ян Цзэчы 7 сакавіка заявіў, што кітайскі бок не нясе адказнасці за стварэнне перашкод развіццю кітайска-амерыканскіх адносінаў. Кітай нязменна імкнецца да прасоўвання кітайска-амерыканскіх адносінаў па шляху актыўнага супрацоўніцтва і спадзяецца, што амерыканскі бок прыкладзе свае намаганні ў гэтым напрамку.

У адказ на пытанне журналістаў на прэс-канферэнцыі ў рамках 3-й сесіі Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 11-га склікання, Ян Цзэчы адзначыў, што ў мінулым годзе, калі Барак Абама ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША, кітайска-амерыканскім адносінам быў дадзены добры старт. Аднак у канцы 2009 і пачатку 2010 кітайска-амерыканскія адносіны падвергнуліся сур'ёзнымі перашкодамі з-за рашэння ЗША паставіць зброю Тайваню і сустрэчы амерыканскага лідэра з Далай-Ламай. Гэта ўскладніла развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і не адпавядае інтарэсам двух бакоў. Кітайскі бок не нясе за гэта адказнасьці.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040