Паводле яго словаў, на днях першы намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Джэймс Стэйнберг і старшы дырэктар па справах Азіі Савета нацыянальнай бяспекі Белага дому Джэфры Бэйдэр нанеслі візіт у Кітай. У ходзе візіту кітайскі і амерыканскі бакі правялі паглыбленыя і адкрытыя абмеркаванні па двухбаковым адносінам і зацікаўленым пытаннях.
Кітайскі бок зноў выказаў прынцыповую пазіцыю па кітайска-амерыканскім адносінам, тайваньскім і тыбецкім пытаннях. Кітайскі бок канстатаваў, што ў апошні час дзеянні амерыканскага боку сур'ёзна парушаюць прынцыпы трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке і кітайска-амерыканскай сумеснай заявы, яны наносяць шкоду карэнным інтарэсам Кітаю і падрываюць двухбаковыя адносіны, на што Кітай выказаў рашучы пратэст.