МЗС КНР: пакінуты ў жывых пры нападзе ў Пакістане кітаец часова ўладкаваны ў пасольстве КНР у Пакістане
  2013-06-25 10:16:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла на чарговым брыфінгу, што пакінуты ў жывых пры нападзе ў Пакістане кітаец часова ўладкаваны ў пасольстве Кітая ў гэтай краіне, а целы загінуўшых ужо дастаўлены ў Ісламабад.

Кітайскі бок глыбока ўзрушаны тэрактам у Пакістане і рашуча асуджае яго, адзначыла Хуа Чуньін, дадаўшы, што Кітай запатрабаваў ад пакістанскага боку забяспечыць бяспеку людзям, што засталіся ў жывых, узаемадзейнічаць у вырашэнні пытання з загінуўшымі кітайцамі, як мага хутчэй затрымаць і пакараць забойцаў і прыняць эфектыўныя меры па забеспячэнні бяспекі і законных правоў і інтарэсаў кітайскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Пакістане.

Хуа Чуньін адзначыла, што пасля тэракту МЗС Кітая і пасольства краіны ў Пакістане неадкладна запусцілі рэжым хуткага рэагавання на надзвычайныя выпадкі. "МЗС Кітая і пасольства краіны ў Пакістане будуць працягваць аказваць усялякую дапамогу грамадзяніну, што застаўся ў жывых, і сем'ям загінуўшых", - сказала дыпламат.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня прыкладна ў 0:30 па мясцовым часе. Група ўзброеных асоб здзейсніла напад на адзін з мясцовых гатэляў, размешчаны ля падножжа гары Нанга Парбат і забіла 11 замежнікаў, у тым ліку двух кітайскіх грамадзян. Яшчэ адзін кітаец атрымаў раненні. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040