10 замежных турыстаў загінулі ў выніку тэракта ў Пакістане
  2013-06-24 15:20:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў горным раёне Гілгіт на поўначы Пакістана адбылася стральба, у выніку загінулі 11 альпіністаў, сярод іх 10 замежных турыстаў. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Пакістана Чаўдхры Нісар Алі Хан.

Па словах міністра, ужо ўстаноўлены асобы 4 загінуўшых замежнікаў - 2 кітайскія грамадзяніны, 1 грамадзянін ЗША кітайскага паходжання, 1 непалец. Асобы яшчэ 6 загінуўшых будуць абвешчаны пасля пацверджання. Усе целы замежнікаў дастаўлены самалётам у Ісламабад.

Паводле паведамлення мясцовых СМІ, у Ісламабад таксама прывезены на гэтым жа самалёце два параненыя турысты - 1 кітаец і 1 непалец.

Пасол Кітая ў Пакістане Сунь Вэйдун на ваенным аэрадроме Равалпіндзі прыняў целы загінуўшых кітайскіх грамадзян і параненага кітайца.

Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 0:30 па мясцовым часе. Група ўзброеных асоб здзейсніла напад на адзін з мясцовых гатэляў, размешчаны ля падножжа гары Нанга Парбат, дзе застрэліла замежных турыстаў.

У цяперашні час месца здарэння заблакавана сіламі бяспекі, інцыдэнт расследуецца.

Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары і прэм'ер-міністр Міян Наваз Шарыф асудзілі напад, выказалі глыбокі смутак сваякам загінуўшых і параненым. Пакістанскі бок выказаў гатоўнасць зрабіць усё магчымае для выратавання тых, хто выжыў і прыцягнення да адказнасці завадатараў.

Афіцыйны прадстаўнік групоўкі "Тэхрык-і-Талібан Пакістан" узяў адказнасць за тэракт. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040