Урад Афганістана мае намер пры выкананні пэўных умоў весці мірныя перамовы з талібамі
  2013-06-24 15:13:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афганскі чыноўнік паведаміў, што, калі ўсе бакі змогуць дакладна вызначыць палітычны статус офіса талібаў па мірных перамовах, урад Афганістана мае намер весці з талібамі мірныя перамовы.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Афганістана Джанан Масазаі на праведзенай прэс-канферэнцыі паведаміў, што нядаўна адкрыты афганскімі талібамі ў сталіцы Катара Досе офіс можа выкарыстоўвацца толькі для непасрэдных зносін і мірных перамоваў, але не можа мець іншых палітычных мэтаў. Калі гэта ўмова будзе выканана, афганскі ўрад мае намер накіраваць у Доху дэлегацыю для ўдзелу ў мірных перамовах.

Афганскія талібы 18 чэрвеня абвясцілі аб адкрыцці ў Досе офіса па мірных перамовах. Затым афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі, што амерыканскі бок будзе весці прамыя перамовы з талібамі. Гэта выклікала незадаволенасць ўрада Афганістана, прэзідэнт Хамід Карзай 19 чэрвеня абвясціў аб спыненні працэсу кансультацый па двухбаковай дамове аб бяспецы паміж Афганістанам і ЗША, адначасова ён адмяніў рашэнне аб удзеле афганскага Савета міру ў мірных перамовах у Досе. З-за рэзкага пратэсту з боку ўрада Афганістана першапачаткова прызначаная на 20 чэрвеня першая сустрэча прадстаўнікоў ЗША з талібамі была адменена. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040