9-я сустрэча кіраўнікоў АСТП і ФАТП адкрылася ў Шанхаі
  2013-06-21 16:26:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў 09:00 у Шанхаі пачалася 9-я сустрэча кіраўнікоў Асацыяцыі па развіцці сувязяў паміж берагамі Тайванскага праліва (АСТП, Пекін) і Фонду абменаў праз Тайванскі праліў (ФАТП, Тайбэй). У другой палове дня бакі, як плануецца, падпішуць пагадненне аб гандлі паслугамі паміж двума берагамі Тайванскага праліва.

Выступаючы з прамовай, кіраўнік АСТП Чэнь Дэмін адзначыў, што на гэтай сустрэчы ляжыць святая місія па працягу справы папярэднікаў і адкрыцці новай перспектывы.

На сустрэчы, паведаміў ён, чакаецца абмеркаванне і падпісанне пагаднення аб гандлі паслугамі і вызначэнне тэм кансультацый на наступным раўндзе сустрэчы. Ён выказаў спадзяванне, што АСТП і ФАТП на аснове палітычнага ўзаемадаверу і спрыяльнага супрацоўніцтва прыкладуць сумесныя намаганні, каб дасягнуць новых вынікаў у мірным развіцці адносін паміж двума берагамі Тайванскага праліва.

Лінь Чжунсэнь (ФАТП, Тайбэй) заявіў, што як толькі бакі змогуць прагматычна і цярпліва разглядаць пытанні паміж двума берагамі праліва і дасягнуць патрэбнай ступені ўзаемадаверу, будзе створана яшчэ больш ўзаемавыгадных умоў для далейшага развіцця. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040