Пасольства Эквадора ў Расіі не мае інфармацыі аб тым, дзе зараз знаходзіцца былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн.
У нядзелю Э.Сноўдэн вылецеў з Сянгана рэйсам "Аэрафлота" і прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце "Шарамеццева". Неўзабаве пасля гэтага з'явіліся паведамленні, што ён звярнуўся да Эквадора з просьбай аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку.
Э.Сноўдэн збег у Сянган ў маі, пасля чаго апублікаваў інфармацыю аб сакрэтных аперацыях спецслужб ЗША па сачэнні ў інтэрнэце. - Р -