Э.Сноўдэн знаходзіцца ў транзітнай зоне "Шарамеццева"
  2013-06-24 10:52:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы супрацоўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Эдвард Сноўдэн, які з пачатку гэтага месяца праз газеты надаў галоснасці сакрэты праекта агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША пад назвай "Прызма" аб адсочванні амерыканскай адміністрацыяй дзейнасці ў Інтэрнэце, чакае свой рэйс на тэрыторыі аэрапорта "Шарамеццева".

Згодна з паведамленнем, Э.Сноўдэн не атрымліваў расійскай візы, і ў гэтым выпадку ён чакае ў транзітнай зоне рэйс SU150 на Гавану, які вылятае ў 14:05 па маскоўскім часе 24 чэрвеня. Э.Сноўдэн прыляцеў у Маскву рэйсам "Аэрафлота" з Ганконга.

Як стала вядома, урад Эквадора атрымаў ад Э.Сноўдэна запыт на прадастаўленне прытулку. Эквадор у свой час даў прытулак на тэрыторыі свайго пасольства ў Лондане заснавальніку Wikileaks Джуліану Асанджу, і гэта краіна згадвалася ў СМІ як з адна з дзяржаў, куды можа накіравацца Э.Сноўдэн. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040