Капсула касмічнага карабля "Шэньчжоу-10" паспяхова здзейсніла пасадку ў Паўночным Кітаі
  2013-06-26 16:16:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Капсула касмічнага карабля "Шэньчжоу-10" сёння ў 08:07 паспяхова прызямлілася ў зададзенай зоне ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія, касманаўты Нэ Хайшэн, Чжан Сяагуан і Ван Япін адчуваюць сябе нармальна.

"Як добра вярнуцца дадому", – падзяліўся ўражаннямі Нэ Хайшэн, які 8 гадоў таму назад на "Шэньчжоу-6" ужо пабываў у космасе. "Космас – наша мара, Радзіма – наш вечны дом. Хочацца, каб наша айчына стала яшчэ больш квітнеючай і магутнай, а наш народ – больш шчаслівым".

Каб ажыццявіць мару паляцець у космас, адзін з першых касманаўтаў Кітая Чжан Сяагуан чакаў цэлых 15 гадоў. "Мы людзі, якія імкнуцца да мары і ператвараюць мару ў жыццё. Наша касмічная мара – бязмежная", – адзначыў ён.

"Гэты палёт дапамог мне рэалізаваць дзве мары: паляцець у космас і стаць настаўнікам", – распавяла жанчына-касманаўт Ван Япін. Яна пажадала ўсім падлеткам краіны імкнуцца да ўласнай мары, якую яны маглі б ажыццявіць. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040