Як паведаміў урад ПАР на сваім вэб-сайце, прэзідэнт краіны Джейкаб Зума наведаў у бальніцы экс-прэзідэнта краіны Нэльсана Мандэлу, атрымаўшы інфармацыю пра тое, што апошні знаходзіцца ў крытычным стане. У сувязі з гэтым Д.Зума адмяніў паездку ў Мазамбік для ўдзелу ў саміце Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі.
Нагадаем, што 8 чэрвеня Н.Мандэла быў шпіталізаваны з-за рэцыдыву лёгачнай інфекцыі. Яго забралі ў бальніцу ўжо чацвёрты раз са снежня мінулага года. Канцылярыя прэзідэнта ПАР 23 чэрвеня апублікавала заяву, у якой пацвердзіла, што стан Н.Мандэлы ўвесь час пагаршаецца. - Р -