Як перадалі СМІ ПАР, стан здароўя былога кіраўніка дзяржавы Нэльсана Мандэлы, які знаходзіцца ў бальніцы ў Прэторыі, пачаў пагаршацца.
Паўднёваафрыканская прэса паведаміла са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка прэзідэнта ПАР, што ў нядзелю прэзідэнт Джэйкаб Зума наведаў Н.Мандэлу. Урачы былога кіраўніка дзяржавы заявілі, што апошнія суткі ён знаходзіцца ў крытычным стане. Д.Зума падкрэсліў, што медыкі прыкладаюць максімум намаганняў для паляпшэння стану Н.Мандэлы.
Экс-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі 8 чэрвеня быў дастаўлены ў бальніцу Прэторыі ў сувязі з абвастрэннем лёгачнай інфекцыі. Гэта ўжо трэцяя шпіталізацыя Н.Мандэлы з пачатку бягучага года. - Р -