У Егіпце прайшлі мільённыя дэманстрацыі
  2013-07-01 16:32:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З дня прынясення прысягі і інаўгурацыі прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі прайшоў год. У Каіры, Александрыі, Порт-Саідзе і іншых асноўных гарадах краіны прайшлі буйнамаштабныя дэманстрацыі прыхільнікаў і праціўнікаў М.Мурсі.

У Каіры некалькі тысяч чалавек сабраліся вакол рэзідэнцыі прэзідэнта і выкрыквалі лозунгі супраць М.Мурсі. Некаторыя маніфестанты разбілі палаткі і падрыхтаваліся да доўгай акцыі пратэсту. Частка пратэстуючых арганізавалася для абароны парадку на месцы правядзення маніфестацыі. Улады паставілі вакол рэзідэнцыі металічную сетку і бетонныя загароджы.

У горадзе Насір на паўночным усходзе Каіра вялікая колькасць прыхільнікаў М.Мурсі правяла мітынг, яны заклікалі ўсіх егіпцян выказваць сваю незадаволенасць у мірнай форме, падтрымліваць вяршэнства Канстытуцыі і закону, абараняць легітымнасць улады М.Мурсі.

М.Мурсі раней у выступленні заявіў, што ён павінен несці адказнасць за сітуацыю, якая склалася ў краіне. Ён паабяцаў сфарміраваць незалежны камітэт з прадстаўнікоў усіх групіровак для ўнясення паправак у Канстытуцыю. М.Мурсі таксама заклікаў апазіцыю прыняць удзел у нацыянальным дыялогу. - Р -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040