Агенцтва нацыянальнай бяспекі / АНБ / ЗША не толькі ўсталявала прылады дзеля праслухоўвання ў штаб-кватэры Еўрапейскага саюза і яго дыппрадстаўніцтвах ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку, але і пранікла ў іх унутраныя кампутарныя сеткі. Шпіянаж вёўся 5 гадоў. Пра гэта ў пятніцу паведаміў германскі часопіс "Шпігель".
Выданне апублікавала фрагменты "цалкам сакрэтнага дакумента", атрыманага ад былога супрацоўніка АНБ і Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення / ЦРУ / Эдварда Сноўдэна. З іх вынікае, што розныя структуры ЕС апынуліся ў спісе аб'ектаў "электроннага сачэння" амерыканскіх разведслужбаў.
У дакуменце, датаваным вераснем 2010 года, падрабязна апісана ўся працэдура шпіянажу за прадстаўніцтвамі Еўрасаюза ў ЗША. Ён, у прыватнасці, утрымлівае запісы нарад і размоў прадстаўнікоў ЕС, а таксама электронныя дакументы і лісты. Акрамя таго, амерыканскія разведслужбы праслухоўвалі тэлефонныя лініі ў штаб-кватэры Еўрасаюза ў Бруселі.
Пры гэтым "Шпігель" адзначыў, што яшчэ 5 гадоў таму служба бяспекі ЕС выявіла сляды патаемнай сувязі паміж штаб-кватэрай Савета Еўрасаюза і прадстаўніцтвам АНБ у штаб-кватэры НАТА ў Бруселі. - 0 -