Адміністрацыя Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна (САР) Сянган 27 чэрвеня атрымала паведамленне ад урада ЗША аб тым, што амерыканскі пашпарт Эдварда Сноўдэна ануляваны. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Дэпартаменце Сянгана па справах іміграцыі.
Па законах Сянгана ўсе пасажыры, якія прыбылі, павінны мець пры сабе сапраўдны праязны дакумент. Дэпартамент Сянгана па справах іміграцыі ўжо паведаміў усім авіякампаніям аб тым, што Сянган не дазваляе Э. Сноўдэну паўторны ўезд на тэрыторыю САР, таму ім забараняецца дапускаць яго на борт самалётаў, што ляцяць у Сянган. -0 -