Вашынгтон спадзяецца, што Расія выправадзіць Э. Сноўдэна ў ЗША
  2013-06-25 16:04:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскі бок спадзяецца, што Расія экстрадуе ў ЗША былога супрацоўніка Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення / ЦРУ / ЗША Эдварда Сноўдэна, які раскрыў сакрэтную інфармацыю аб амерыканскай праграме "Прызма". Пра гэта ў панядзелак на чарговым брыфінгу заявіў прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.

Ён адзначыў, што, на думку ЗША, Э. Сноўдэн па-ранейшаму знаходзіцца на расійскай тэрыторыі. Вашынгтон у цяперашні час праводзіць кансультацыі з Масквой, разлічваючы на тое, што яна "вывучыць усе наяўныя варыянты і выправадзіць Эдварда Сноўдэна ў Злучаныя Штаты для суда за яго злачынства".

Дж. Кэрні таксама заявіў, што ЗША і РФ умацавалі супрацоўніцтва пасля тэрактаў, якія адбыліся нядаўна ў Бостане падчас штогадовага марафону. Да таго ж дзве краіны ў мінулым неаднаразова ўзаемадзейнічалі ў праваахоўнай галіне. У прыватнасці, расійскі ўрад не раз звяртаўся да Вашынгтона з просьбай выдаць яму небяспечнага злачынцу, таму амерыканскі бок вельмі спадзяецца, што Масква пойдзе на аналагічны крок і выдасць Э. Сноўдэна.

У той жа дзень падчас абмеркавання ў Белым доме змены закона аб іміграцыі прэзідэнт ЗША Барак Абама сказаў журналістам, што амерыканскі бок выкарыстоўвае ўсе юрыдычныя каналы і праводзіць узаемадзеянне з рознымі краінамі па гэтай праблеме для таго, каб "забяспечыць правапарадак".

Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Уладзімір Лукін у панядзелак падкрэсліў: "Амерыканцы не могуць нічога патрабаваць. Мы можам яго / Э. Сноўдэн а / аддаць, а можам не аддаць". Ён таксама дадаў, што Э. Сноўдэн не здзяйсняў злачынстваў на расійскай тэрыторыі і Масква не атрымлівала ад Інтэрпола запыт на яго затрыманне, таму ў Расіі няма прычын арыштоўваць гэтага "транзітнага пасажыра".

23 чэрвеня Э. Сноўдэн прыляцеў з Сянгана ў Маскву. Міністр замежных спраў Эквадора Рыкарда Паціна , які знаходзіцца ў В'етнаме з візітам, на наступны дзень заявіў на прэс-канферэнцыі, што яго краіна разглядае запыт Э. Сноўдэна аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040