Прэзідэнт ЗША Б.Абама на прэс-канферэнцыі адзначыў, што ЗША не будуць звяртацца да "любых сродкаў", каб дамагчыся выдачы Э.Сноўдэна, і тым больш змушаць да пасадкі самалёт, каб арыштаваць яго.
Б.Абама адзначыў, што Міністэрства юстыцыі ЗША звярнулася да Расіі і Сянгана з выразным патрабаваннем выдаць Сноўдэна, аднак ён сам асабіста не накіроўваў тэлеграмы прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну і старшыні КНР Сі Цзіньпіну. ЗША будуць дамагацца экстрадыцыі Э.Сноўдэна ў звычайным парадку.
У той жа час прэзідэнт ЗША выказаў спадзяванне, што Расія і іншыя краіны, якія даюць Сноўдэну, усведамляюць, што "яны – частка міжнароднай супольнасці і павінны паважаць нормы міжнароднага права". - Р -