У Егіпце 5 міністраў сыдуць у адстаўку ў сувязі з палітычным крызісам
  2013-07-02 10:12:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пяць егіпецкіх міністраў 1ліпеня вырашылі падаць у адстаўку. Іх рашэнне было выклікана сутыкненнямі, якія адбыліся паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта краіны, паведамілі дзяржаўныя СМІ.

Міністры турызму, навакольнага асяроддзя, сувязі, а таксама прававых і парламенцкіх пытанняў адправіліся ва ўрадавую рэзідэнцыю, каб сустрэцца з прэм'ер-міністрам Хішамам Кандзілем і падаць прашэнне аб адстаўцы, паведаміў дзяржаўны сайт навін "Ахрам".

Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва МЕНА паведаміла, што 5 міністраў, у тым ліку 4 вышэйзгаданых, а таксама міністр, адказны за водазабеспячэнне і санітарыю, абмеркавалі магчымасць аб'явы аб сваіх адстаўках у сумеснай заяве, якая тлумачыць іх прычыны. У паведамленні таксама адзначаецца, што міністры далучацца да антыўрадавых пратэстаў.

У той жа час 5 членаў верхняй палаты парламента Егіпта падалі ў адстаўку з тым, каб выказаць адмоўнае стаўленне да сутыкненняў, якія адбыліся паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Мухамеда Мурсі падчас нацыянальнай хвалі пратэстаў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040