Флатылія ВМС НВАК, якая складаецца з 4 эсмінцаў, 2 вартавых караблёў і 1 карабля забеспячэння, сёння адправілася з Ціндаа ў Расію для ўдзелу ў кітайска-расійскіх сумесных ваенных вучэннях "Марское ўзаемадзеянне-2013". Гэта першы выпадак, калі такая вялікая флатылія ВМС НВАК бярэ ўдзел ў сумесных вучэннях у іншай краіне ўдалечыні ад сваіх баз і без апоры на сістэму забеспячэння.
Вучэнні "Марское ўзаемадзеянне-2013" будуць праводзіцца 5-12 ліпеня на вадзе і ў паветры непадалёк ад заліва Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Падчас вучэнняў кітайская флатылія прышвартуецца ва Уладзівастоку. Бакі правядуць абмен візітамі на высокім узроўні, ваеннаслужачыя правядуць вялікую колькасць культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Караблі "Шыцзячжуан" і "Вараг" будуць адкрыты для наведвання мясцовым грамадзянам. - Р -