Міністр замежных спраў КНР Ван І сустрэўся з дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры.
Ван І адзначыў, што Кітай і ЗША павінны прадэманстраваць уласныя перавагі і вучыцца адно ў аднаго, весці ўсебаковае супрацоўніцтва, унесці ўклад у абарону міру, стабільнасці і развіцця ва ўсім свеце. Гэта нашы агульныя міжнародныя адказнасці, сказаў ён.
Д.Кэры сказаў, што адносіны паміж ЗША і Кітаем павінны рухацца наперад. Абодва бакі могуць яшчэ лепш супрацоўнічаць у глабальных пытаннях. ЗША гатовы весці супрацоўніцтва з Кітаем у праблемах аб змяненні клімату і чыстай энергіі.
Ван І адзначыў, што ажыццяўленне дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, абарона міру і стабільнасці – мэта Кітая. Ён выказаў спадзяванне на правядзенне адпаведнымі бакамі дыялогу па гэтай праблеме.
Д.Кэры распавёў аб пазіцыі ЗША і сказаў, што Кітай адыгрывае карысную і канструктыўную ролю ў карэйскай ядзернай праблеме.
Ван І заклікаў ЗША асцярожна ставіцца да адчувальных і важных пытанняў адносна Тайваня, Тыбета і Сіньцзяна. - Р -