Падчас прэс-канферэнцыі ў панядзелак прадстаўнік МЗС Францыі Філіпэ Лальё выступіў з заявай, паведаміўшы пра тое, што французскі бок вітае ініцыятыву краін Афрыкі па пераўтварэнні Афрыканскай міжнароднай місіі па падтрымцы Малі / АФІСМА / ў місію ААН па стабілізацыі ў Малі, дадаўшы, што такая падзея сведчыць аб уступленні краіны на новы этап унутранай стабілізацыі.
Па словах прадстаўніка, у цяперашні час у місіі ААН па стабілізацыі ў Малі прымае ўдзел прыкладна 6000 ваеннаслужачых арганізацыі - яны будуць дыслакаваны ва ўсіх паўночных гарадах Малі, уключаючы Кідаль. У наступныя месяцы склад місіі будзе павялічаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй № 2100 СБ ААН, згодна з якой максімальная колькасць ваеннаслужачых - 11,2 тыс., а максімальная колькасць паліцэйскіх - 1140 чалавек.
Ф. Лальё заявіў пра тое, што Францыя адназначна выступае ў падтрымку намаганняў, якiя прыкладаюцца спецыяльным прадстаўніком місіі ААН па стабілізацыі ў Малі Бертам Кундерсам, адзначыўшы, што, у выпадку неабходнасці, французскія войскі гатовы ў любы час прадаставіць сваю дапамогу. - 0 -