Лю Чжыцзюнь прысуджаны да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай на два гады
  2013-07-08 14:57:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы міністр чыгунак КНР Лю Чжыцзюнь быў прысуджаны да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Другі пекінскі народны суд сярэдняй прыступкі сёння ў якасці суда першай інстанцыі абвясціў гэты прысуд.

Суд прысудзіў Лю Чжыцзюня да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады, з пажыццёвым пазбаўленнем палітычных правоў і канфіскацыяй асабістай маёмасці па абвінавачванні ў хабарніцтве. Разам з гэтым, ён прысуджаны да 10 гадоў турэмнага зняволення за злоўжыванне службовым становішчам.

Як высветлілася, за перыяд з 1986-га па 2011-ы год Лю Чжыцзюнь, займаючы розныя пасады ў мясцовых упраўленнях чыгунак, а таксама ў Міністэрстве чыгунак, аказваў дапамогу 11 асобам у кар'ерным росце, атрымліваў правы на падрадныя праекты і кантракты па грузаперавозках, за што атрымаў хабару ў памеры 64,6 млн юаняў.

Дзейнасць Лю Чжыцзюня нанесла велізарны ўрон грамадскай маёмасці, інтарэсам дзяржавы і народа. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040