Сёння сем караблёў ваенна-марскіх сіл КНР прыбылі ў сталіцу Прыморскага краю РФ Уладзівасток для ўдзелу ў буйнамаштабных кітайска-расійскіх ваенных вучэннях "Марское ўзаемадзеянне-2013".
На цырымоніі сустрэчы намеснік начальніка галоўнага штаба ВМФ Расіі контр-адмірал Леанід Суханаў павітаў кітайскіх маракоў і падкрэсліў, што гэта самы вялікі атрад ваенных караблёў Кітая, які наведаў галоўную базу Ціхаакіянскага флоту.
Паводле яго слоў, вучэнні "Марское ўзаемадзеянне-2013" не накіраваны ні на які трэці бок, не нясуць пад сабой ніякай палітычнай падаплёкі і тым больш не могуць разглядацца як папярэджанне для іншых краін.
Актыўная фаза манеўраў пройдзе з 8 па 10 ліпеня ў акваторыі заліва Пятра Вялікага пад Уладзівастокам. Ад расійскага і кітайскага бакоў будуць задзейнічаны каля 20 баявых караблёў і дапаможных судоў розных класаў, больш за 10 самалётаў і верталётаў. - 0 -