"Эйр Чайна" стала першай у Кітаі авіякампаніяй, якая прадастаўляе паслугі спадарожнікавага Інтэрнэту на борце сваіх самалётаў. Гэты факт – важнае дасягненне ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі Кітая.
Як стала вядома, такія самалёты аснашчаны сістэмай марской спадарожнікавай сувязі ад Пекінскай кампаніі марскіх камунікацый і навігацыі Міністэрства транспарту КНР.
Як паведаміла крыніца ў авіякампаніі, у будучыні плануецца падключыць да сусветнай павуціны яшчэ большую колькасць самалётаў "Эйр Чайна". - Р -