Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн адмовіўся ад намеру застацца ў Расіі, даведаўшыся пра пазіцыю прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з нагоды ўмовы для такой магчымасці. Пра гэта ў аўторак паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Па яго словах, Э. Сноўдэн выказваў просьбу аб тым, каб застацца ў Расіі, але, даведаўшыся ўчора аб пазіцыі У. Пуціна адносна ўмовы, пры якой ён можа там застацца, адмовіўся ад сваёй просьбы.
Прэс-сакратар дадаў, што запыты аб атрыманні прытулку Э. Сноўдэн накіраваў у 15 краін.
Д. Пяскоў нагадаў, што ў панядзелак прэзідэнт РФ агучыў ўмову, пры якой экс-супрацоўнік ЦРУ мог бы застацца ў Расіі: "Гіпатэтычна, Сноўдэн мог бы застацца ў Расійскай Федэрацыі, але з адной умовай - ён адмовіцца ад намеру займацца антыамерыканскай дзейнасцю" . "Наколькі нам вядома, адмаўляцца ад гэтага ён не збіраецца", - падкрэсліў прэс-сакратар.
Ён паведаміў таксама, што экс-супрацоўнік ЦРУ застаецца ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамецьева, ён не перасякаў мяжу Расіі. - 0 -