Паводле інфармацыі, пацверджанай консульскай службай МЗС РФ у аэрапорце Шарамецьева, былы супрацоўнік ЦРУ ЗША Эдвард Сноўдэн, які надаў галоснасці сакрэты праекта Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША пад назвай "Прызма", звярнуўся да расійскага боку з просьбай прадастаўлення яму палітычнага прытулку.
Як паведамілі мясцовыя СМІ, расійскі бок пацвердзіў вернасць інфармацыі аб тым, што ўначы 30 чэрвеня затрыманы ў транзітнай зоне міжнароднага аэрапорта Шарамецьева Э. Сноўдэн скарыстаўся паслугамі юрысконсульта, які займаўся справай "Вікілікс" - грамадзянкі Вялікабрытаніі Сары Харысан, накіраваўшы ў адрас РФ просьбу аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку. Консульская служба Шарамецьева перадала запыт у вышэйшыя інстанцыі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў устрымаўся ад каментарыяў з нагоды паведамленняў пра тое, што Э. Сноўдэн звярнуўся да Расіі з просьбай даць яму прытулак. Д. Пяскоў заявіў толькі наступнае: "Я не валодаю ніякай інфармацыяй". Ніякага пацверджання аб яе вернасці да гэтага моманту не было атрымана і ад Федэральнай міграцыйнай службы РФ.
Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня гэтага года Э. Сноўдэн праз СМІ апублікаваў інфармацыю аб сакрэтных апэрацыях спецслужбаў ЗША па сачэнні ў Інтэрнэце, у тым ліку - аб засакрэчанай праграме Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША пад назвай "Прызма". - 0 -