Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Пакістан – добрыя суседзі, сябры, надзейныя партнёры; яны падтрымліваюць трывалую дружбу і развіваюць стратэгічнае партнёрства. "Гэта агульнае багацце дзвюх краін і трывалая аснова для будучага развіцця міждзяржаўных сувязяў", – сказаў ён.
Старшыня КНР адзначыў, што ўмацаванне кітайска-пакістанскіх адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства – прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Кітая ў дачыненні да сумежных краін. "Мы будзем працягваць традыцыйную дружбу і павышаць узровень практычнага супрацоўніцтва", – сказаў ён.
Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што абодва бакі будуць стабільна прасоўваць ключавыя праекты супрацоўніцтва і садзейнічаць узаемадапаўняльнасці пераваг і ўзаемных інтарэсаў у мэтах дасягнення сумеснага развіцця.
Н.Шарыф, у сваю чаргу, адзначыў, што пакістанскі народ шануе брацкую дружбу з Кітаем і дзякуе Кітаю за каштоўную падтрымку і дапамогу. Выказаўшы спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва з Кітаем у розных галінах, Н.Шарыф вітаў інвестыцыі кітайскіх прадпрыемстваў у Пакістан, паабяцаўшы стварыць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы для персанальных абменаў паміж дзвюма краінамі. - 0 -