Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Румыніі Віктарам Понтэ
  2013-07-03 16:08:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Румыніі Віктарам Понтэ, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў нарадзе кіраўнікоў рэгіёнаў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая пройдзе 2-4 ліпеня ў горадзе Чунцін / Паўднёва-Заходні Кітай /.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Румынія - старыя і добрыя сябры, якія шчыра ставяцца адно да аднаго, падтрымліваюць і разумеюць адно аднаго. Паміж народамі дзвюх краін існуе глыбокая дружба, узаемныя адносіны заўсёды развіваліся і развіваюцца паспяхова, абедзве краіны ажыццяўляюць супрацоўніцтва на многіх узроўнях і ва ўсіх напрамках. У дзвюх краін адзіныя мэты ў галіне развіцця дзяржавы і паляпшэння жыцця народа. Кітайскі бок гатовы разам з румынскім прыкладаць агульныя намаганні для пашырэння абменаў і супрацоўніцтва ў розных сферах, узмацнення кантактаў і каардынацыі ў шматбаковых справах, надаць новы імпульс развіццю дружалюбных адносін дзвюх краін, падняць двухбаковыя адносіны на больш высокі ўзровень.

Сі Цзіньпін адзначыў, што стварэнне рамак супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дазваляе ўсталяваць новую платформу для пашырэння супрацоўніцтва, у тым ліку і з Румыніяй, у розных галінах. Яно мае жыццяздольнасць і прывабнасць, адпавядае патрэбам розных бакоў у развіцці і іх агульным інтарэсам. Кітай гатовы разам з 16 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы шукаць формы супрацоўніцтва, насычаць яго новым зместам, каб кітайска-еўрапейскія адносіны атрымалі яшчэ большае развіццё.

В. Понта заявіў, што паміж Румыніяй і Кітаем існуе старажытная традыцыйная дружба, сяброўскае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва дзвюх краін стымулюе развіццё Румыніі. Румынскі бок гатовы стаць найлепшым партнёрам Кітая ў Еўропе. В. Понта нагадаў, што ў будучым годзе споўніцца 65-гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Хацелася б выкарыстаць гэты выпадак для таго, каб падняць двухбаковыя адносіны на больш высокі ўзровень і працягнуць перадаваць двухбаковую дружбу з пакалення ў пакаленне. Румынія гатова і далей адыгрываць актыўную ролю ў развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітаем, ва ўзаемаадносінах Еўропы і Кітая, заявіў ён. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040