Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Бразіліі Д.Роўсеф
  2013-06-25 16:02:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Бразіліі Дылмай Роўсеф. Бакі абмяняліся меркаваннямі па кітайска-бразільскіх адносінах, міжнароднай эканамічнай і фінансавай сітуацыі і супрацоўніцтве паміж краінамі БРІКС.

Сі Цзіньпін адзначыў, што на міжнародным фінансавым рынку ўзніклі новыя складаныя фактары. У сувязі з гэтым краіны БРІКС, уключаючы Кітай і Бразілію, павінны звярнуць асаблівую ўвагу на адпаведныя змены, умацаваць кантакты і супрацоўніцтва ў фінансавай галіне, паскорыць будаўніцтва сеткі фінансавай бяспекі, рэалізаваць адпаведныя абяцанні саміту "Групы 20", забяспечыць міжнародную фінансавую стабільнасць, выступаць супраць гандлёвага пратэкцыянізму, каб садзейнічаць здароваму развіццю сусветнай эканомікі.

Д.Роўсеф адзначыла, што Бразілія надае вялікае значэнне бразільска-кітайскім адносінам усебаковага стратэгічнага партнёрства і гатова разам з Кітаем садзейнічаць супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040