Рэспубліка Карэя і КНДР дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні дзелавых перамоў для абмеркавання пытанняў, звязаных з прамысловым комплексам у Кэсоне, паведаміла сёння Міністэрства па справах нацыянальнага аб'яднання Паўднёвай Карэі.
Два бакі дамовіліся правесці такія перамовы ў 10:00 у суботу ў Пханмунджоме. Пхеньян прыняў прапанову Сеула аб правядзенні перамоў пасля жорсткіх спрэчак адносна месца іх правядзення. - Р -