Сіньцзянскія ўлады абвясцілі аб вышуку 11 падазраваных у прыналежнасці да тэрактаў
  2013-07-03 16:08:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мэтах абароны грамадскай бяспекі і забеспячэння сацыяльнага парадку ўлады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна / СУАР, Паўночна-Заходні Кітай / у аўторак разаслалі цыркуляр аб вышуку 11 падазраваных у прыналженасці да тэрактаў.

Як паведамілі ва Упраўленні грамадскай бяспекі СУАР, 11 падазраваных, чые імёны былі апублікаваныя ў Інтэрнэце, могуць быць датычныя да забойстваў, падпалаў, вырабу выбуховых прылад і іншых гвалтоўных злачынстваў і тэрарыстычных актаў, здзейсненых у СУАР ў апошнія гады.

Мясцовыя ўлады таксама заклікалі народныя масы да актыўнага прадастаўлення інфармацыі пра злачынцаў. За важную ролю ў раскрыцці спраў гвалтоўнага і тэрарыстычнага характару і арышце бандытаў, належыць узнагарода ў памеры 50-100 тыс. юаняў / 1 дал = 6,18 юаня /.

26 чэрвеня гэтага года ў павеце Шаньшань СУАР былі здзейснены тэракты. Вялікая група бандытаў напала на аддзяленне паліцыі, спецпадраздзяленне патрульнай паліцыі, адміністрацыю гарадка і будаўнічую пляцоўку працоўных-мігрантаў з сялян, падпаліла паліцэйскія машыны. У выніку загінулі 24 чалавекі, у тым ліку двое паліцэйскіх. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040