Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што заяўлены японскім бокам "статус-кво" па астравах Дзяаюйдаа з самага пачатку з'яўляўся незаконным і несапраўдным, кітайскі бок ніколі не прызнаваў і не прымаў яго.
Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзі Абэ 7 ліпеня ў інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ заявіў, што Кітай цяпер спрабуе змяніць статус-кво з апорай на рэальныя сілы. Журналіст спытаў, якія каментарыі кітайскага боку з гэтай нагоды.
Хуа Чуньін адзначыла, што востраў Дзяаюйдаа і прылеглыя да яго астравы спрадвеку з'яўляюцца тэрыторыяй Кітая, кітайскі бок валодае бясспрэчным суверэнітэтам над імі. Усе дзеянні японскага боку ў дачыненні да астравоў Дзяаюйдаа заснаваныя на іх незаконным захопе. Японскі бок павінен адкінуць усе ілюзіі, правільна зірнуць на гісторыю і сучаснасць, прыкласці рэальныя намаганні для аптымальнага ўзяцця пад кантроль і вырашэння праблем з дапамогай дыялогу.
Хуа Чуньін падкрэсліла, што ў апошні час японскі бок наўмысна раздзімае кітайскую пагрозу, стварае напружанасць у рэгіёне, уводзіць у зман міжнародную грамадскую думку, што не спрыяе вырашэнню праблемы, а наадварот, можа нанесці шкоду ўзаемадаверу бакоў у сферы палітыкі і бяспекі. Калі японскі бок шчыра мае намер палепшыць кітайска-японскія адносіны, то ён павінен спыніць усе заявы і дзеянні па ачарненні Кітая, у форме практычных мер прыкласці намаганні для паляпшэння кітайска-японскіх адносін. - 0 -